Шыфр
723Ж000037_9
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1689 г.
Ікона “Маці Божая”. 1689 г. На абразе прадстаўлена амаль пакаленная выява Маці Божай з немаўлём тыпу Адзігітрыі («Пуцяводніцы»), першаўзорам якога лічаць старажытную ікону Влахернскага храма ў Канстанцінопалі. Абраз, што сустракаецца на тэрыторыі Русі і Беларусі ў дамангольскі перыяд, становіцца адным з самых распаўсюджаных. У ім прасочваецца характэрная для гэтага зводу статычная, амаль прамая пастава фігур, якая надае вобразу асаблівую ўрачыстасць і велічнасць. Яго каларыстычнае рашэнне засноўваецца на спалучэнні насычаных, прыглушаных колераў.
Палі апраўленыя драўлянымі накладкамі. Злева: МР. Справа: IE XP.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён