Шыфр
723Ж000037_7
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1790 г.
“Маці Божая”. Паступіла ў 1978 годзе.
Паходзіць з царквы в. Сморкі Мінскай вобласці. Прадстаўлена пакаленная выява Маці Божай з Немаўлём, які сядзіць на яе левай руцэ. Галава Марыі злёгку павернута направа да Сына. Яе правая рука, у малітоўным, указуючым на Дзіцятка жэсце, размешчаная перад грудзьмі. Фігура Хрыста звернута ўлева, да Марыі. Яго правая рука, што благаслаўляе, прыпаднята, у левай Немаўля трымае: ніжні пласт - Евангелле, верхні пласт, запісы - дзяржаву. Абраз пад пазнейшымі запісамі.
Маці Божая прадстаўлена у сінім хітоне, чырвоным на блакітнай падкладцы мафорыі. Ісус-немаўля ў светлай вопратцы. Фон ляпны, раслінны. Палі дэкараваны рамкамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён