зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

ДБЖ-342 «Маці Боская з дзіцем»

Шыфр

723Ж000037_6

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, г. Мінск

Датаванне

ХVІІ - ХVІІІ стст.

Апісанне

Ікона “Маці Божая з дзіцем”. 

Цэнтр жывапіснага поля выдзелены светла-вохрыстым авалам, абведзеным вянком з руж, лілей і іншых кветак. Вянок «вырастае» ад бутона лілеі (знак Беззаганнага Зачацця Марыі) як два сіметрычныя парасткі, злучаныя ўверсе такім жа бутонам з выявай Хрыста ў небе (знак Беззаганнай Дзевы Марыі). У авале – паясная выява Маці Божай з Дзіцем на левай руцэ. Карону над Марыяй трымаюць анёлы з пальмавымі галінкамі ў руках. Па вуглах «паверх вянка» намаляваны кветкавыя разеткі з евангельскімі сюжэтамі: «Уводзіны ў храм Марыі», «Дабравешчанне», «Наведанне Марыяй Елізаветы», «Нараджэнне Хрыста» (?). На іконаграфічны прататып выявы Маці Божай указвае надпіс унізе на рамцы абраза па-польску: Obraz Panny. M. Iurewickie(y).