Шыфр
723Ж000037_10
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ХVII ст.
Ікона “Маці Божая Адзігітрыя Мінская”. XVII ст.
Выява Маці Божай з Немаўляткам Хрыстом паказвае Яе найбольш распаўсюджаны ва ўсходнехрысціянскім мастацтве іконаграфічны тып, які атрымаў назву «Адзігітрыя» (грэч. – Пуцяводніца). Хрыстос у Евангеллі кажа пра Сябе: «Я ёсць шлях» (Ев. Іаан. 14,6), а Маці Божая паказвае гэты шлях і дапамагае ісці па ім. Прадстаўленая амаль пакаленна фігура Марыі злёгку павернута да Немаўляці, які сядзіць на Яе левай руцэ. Правая рука Маці Божай звернута да Сына ў малельным жэсце. У левай руцэ Хрыстос трымае скрутак – сімвал дабравесця, правай – благаслаўляе.
У помніку злучаны розныя тэхнікі напісання адзення, лікаў і рук, што было характэрным для беларускага іканапісу другой паловы XVII–XVIII ст. Пры напісанні адзення выкарыстаны тэмперныя фарбы, а напісанні твару і рук – алейныя. Жывыя абліччы Божай Маці і Немаўляці, якія быццам выпраменьваюць духоўны свет, увасабляюць народны ідэал прыгажосці. Колеравая гама твора яркая, насычаная.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён