Шыфр
723Ж000037_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ХVІІ - ХVІІІ стст.
Ікона “Святы Рох”. Святы Рох нарадзіўся ў Манпелье, Францыя, у 1295 годзе. Ён стаў манахам і аддаў усё жыццё і сілы догляду хворых, у тым ліку і інфекцыйных. Самаадданага манаха неўзабаве пасля смерці (16 жніўня 1327 г.) абвясцілі святым. У каталіцызме Рох лічыцца абаронцам людзей і жывёл ад заразных хвароб, апекуном хірургаў. Малюнак у рост, ¾ налева, голова - фас, з кіем у правай руцэ, левая паказвае на язву на левай аголенай назе; побач немаўля з хусткай на сцёгнах, посудам у руцэ; злева ляжыць сабака; справа уверсе анёл з сувоем з тэкстам у 3 радкі. Фон карычневы. Чаканны сярэбраны аклад. Рама са скразным раслінным арнаментам.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён