Шыфр
111Г000538_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Апісанне
Яркім прыкладам барочнай трактоўкі інтэр’ера з’яўляецца яго архітэктурна - скульптурны ансамбль, сфарміраваны ў 1720 - 30-я гг. Яго ўтвараюць каля 100 скульптур, мноства архітэктурных дэталяў, сакавіты раслінны арнамент, пазалочаны або пасрэбраны. Вялікую алтарную апсіду, крыху вузейшую за асноўны неф, і шэсць капліц у бакавых нефах аздабляюць разьбяныя барочныя алтары ў выглядзе складаных архітэктурных кампазіцый з вітымі калонкамі і скульптурнай пластыкай, выкананай разьбяром Янам Шмітам.