Шыфр
712Г000288
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1953 - 1957 гг.
Апісанне
Будынак на рагу вул. Кірава (былая вул. Магазінная) і Чырвонаармейскай (былая вул. Скобелеўская) быў пабудаваны ў пачатку 20 ст. на ўчастку, які належаў Іосіфу Моўшавічу Падвальнаму. Вядома, што ў доме знаходзілася мужчынская прыватная гімназія С.П. Зубакіна і К.А. Фальковіча, заснаваная ў 1906 г. Згодна з пастановай Прэзідыума ЦВК БССР ад 18.04.1921 г. будынак былой гімназіі перадалі Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту. У Вялікую Айчынную вайну будынак атрымаў значныя пашкоджанні. У 1953-1957 гг. быў распрацаваны рабочы праект, паводле якога вяліся будаўнічыя работы. У праектаванні разам з Шапірам прымалі ўдзел Сіманенка, Міхайлоўскі, Белаўсаў. У аснову былі пакладзены раней распрацаваныя праектнае заданне і тэхнічны праект, у якія ўнесены пэўныя карэкціроўкі. Галоўнаму фасаду надавалася сіметрычная кампазіцыя. У цэнтры запраектаваны галоўны ўваход, аформлены парталам. Цэнтральная частка вылучана трохвугольным франтонам, дэкарыраваным па перыметры карнізам з фрызам і дэнтыкуламі. У тымпане франтона размешчана савецкая сімволіка. Вокны верхніх паверхаў аб'яднаны па вышыні арачным абрамленнем.
Мураваны Г-падобны ў плане будынак: да чатырохпавярховага асноўнага аб'ёму прымыкае з боку дваровага фасада трохпавярховае крыло. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Галоўны фасад вырашаны сіметрычна. Вось сіметрыі падкрэслена трохвугольным франтонам, апаясаным па перыметры карнізам з дэнтыкуламі. У цэнтры размешчаны галоўны ўваход, аформлены арачным прафіляваным абрамленнем і парталам стылізаванага тасканскага ордэра: дзве паўкалоны падтрымліваюць антаблемент з развітым карнізам з дэнтыкуламі. Фасадная плоскасць падзелена міжпаверхавай цягай на 2 ярусы.