Шыфр
612Г000042
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Бярэзінскі раён, г. Беразіно, вул. Набярэжная, 1
Датаванне
першая палова XIX ст.
Стыль
класіцызм
Апісанне
Беразіно ўпершыню згадваецца ў 1501 г. як мястэчка Любашанскага староства Вялікага княства Літоўскага. У розных пісьмовых крыніцах яно называлася Ніжняе Беразіно, Беразіно Любашанскае. З сярэдзіны 16 ст. Беразіно - маёмасць Сапегаў. Уваходзіла ў Мінскі павет Мінскага ваяводства. У 1641 г. Казімір Лявон Сапега заснаваў тут касцёл Узнясення Дзевы Марыі, будаўніцтва якога завяршылася ў 1644 г. У 1671 г. Беразіно перайшло ў валоданне да роду Тышкевічаў. Сядзібны дом ў Беразіно быў пабудаваны да 1850 г. Ганнай Дунін-Вансовіч як летняя сядзіба. Па гэтай прычыне, на думку Р. Афтаназі, ён не вылучаўся вытанчанымі архітэктурнымі формамі. Пра знешні выгляд будынка сведчыць фатаздымак, зроблены каля 1914 г. На ім сядзібны дом прадстаўлены з боку тыльнага фасада. Уяўляў сабой мураваны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак, накрыты вальмавым дахам. Пластыка фасадаў была стрыманая. У цэнтры галоўнага фасада размяшчаўся рызаліт, завершаны трохвугольным франтонам. Ніжні паверх рызаліта складаўся з чатырох масіўных пілонаў, паміж якімі былі скразныя праёмы. На пілоны абапіраўся другі закрыты паверх рызаліта. Дваровы фасад быў вылучаны цэнтральным скругленым рызалітам, накрытым сферычным купалам. Фасады рызаліта былі прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі. Завяршаліся фасадныя сцены карнізам з мадульёнамі. Паміж паверхамі праходзіў паясок цягі. Сціплым было афармленне інтэр'ераў палаца.