Шыфр
213Г000372
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пер. пал. XIX ст.
Дом былой сядзібы ў аг. Азярцы пабудаваны ў перш. пал. ХІХ ст. З'яўляецца помнікам архітэктуры перыяду класіцызму.
Сядзіба ўяўляла сабой тыповы дробнамаёнткавы комплекс, характэрны для таго перыяду. На парадным двары размяшчаліся сядзібны дом з флігелямі, вакол будынкаў быў разбіты парк, на паўночны ўсход і паўночны захад ад параднага двара існаваў гаспадарчы двор.
Сядзіба захавалася часткова: сядзібны дом, флігель, гаспадарчыя пабудовы, фрагменты алеі з лістоўніцы. Усе пабудовы, у тым ліку і сядзібны дом, маюць сляды пазнейшых пераробак.
Па меркаванні А.М. Кулагіна, усходняе крыло сядзібнага дома было дабудавана пазней, у другой палове ХІХ ст. Хутчэй за ўсё, планавалася будаўніцтва сіметрычных двух крылаў. Такая сіметрычная планіроўка сядзібнага дома з бакавымі крыламі была даволі распаўсюджанай для перыяду класіцызму. Верагодна, ацалелыя гаспадарчыя будынкі таксама адносяцца да другой паловы ХІХ - пачатку ХХ ст.
На сённяшні дзень амаль усе пабудовы (дом былой сядзібы ў тым ліку) не выкарыстоўваюцца.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён