Шыфр
412Г000089
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1805 г.
Сядзібны дом быў пабудаваны ў 1805 г. на ўскраіне г. Ваўкавыска. Уяўляў сабой аднапавярховы аб'ём, цэнтральная частка была вылучана мезанінам і чатырохкалонным мураваным порцікам. Увайшоў у гісторыю як будынак, у якім у 1812 г. знаходзілася штаб-кватэра 2-й Заходняй арміі пад камандаваннем П.І. Баграціёна. Паводле пісьмовых крыніц, у другой палове ХІХ-пачатку ХХ стст. тут размяшчалася гарадская бальніца, прытулак для састарэлых.
У 1949 г. у будынку размясціўся краязнаўчы музей, які ў 1953 г. быў рэарганізаваны ў ваенна-гістарычны музей імя Баграціёна. У 1950 г. перад будынкам музея быў устаноўлены бюст П.І. Баграціёна (скульптар З. Азгур).
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён