зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Дом друку

Дом друку

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

712Г000199

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1930 год - 1935

Стыль

канструктывізм

Апісанне

Будаўніцтва Дома друку распачалося ў 1930 г. Завершана будаўніцтва Дома друку ў 1935 г. Аднак некаторыя даробкі і спраўленні вяліся яшчэ на працягу двух гадоў. Уяўленне аб яго першапачатковым выглядзе даюць нам фотаздымкі 1933-1940 гг. Дом друку быў Г-падобны ў плане. Меў рысы архітэктуры канструктывізму. У Вялікую Айчынную вайну будынак захаваўся. У пасляваенны перыяд, у 1963-1978 гг. Дом друку быў рэканструяваны: вытворчы корпус падоўжаны па фронту вуліцы Сурганава і над ім надбудаваны яшчэ адзін паверх. Пры гэтым першапачатковая стылістыка фасадаў будынка захавалася. 

Будынак № 77. Чатырохпавярховы з цокальным паверхам прамавугольны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Цокальны паверх аддзелены цягай. Галоўны фасад абліцаваны бетоннымі афактуранымі пліткамі. У цэнтры фасад вылучаны на вышыню двух паверхаў развітым парталам. Ніжні ярус партала члянёны арачнымі дзвярным і абапал яго аконнымі праёмамі ў прафіляваных слаістых абрамленнях.

Будынак №79. Чатырохпавярховы з падвалам П-падобны ў плане будынак. У яго аб'ёме дамінуе вежападобная пяцiпавярховая вуглавая частка. На ўзроўні яе 1-га паверха ўбудавана вуглавая лоджыя, якая акцэнтуе галоўны ўваход у будынак. Фасад вуглавога аб'ёму, арыентаваны на пр. Незалежнасці, плоскі, узбагачаны невялікімі балконамі з вузкімі дзвярнымі праёмамі. Фасад, арыентаваны на вул. Сурганава, прарэзаны шырокімі аконнымі праёмамі, вылучаны невялікім вузкім рызалітам. Плоскасць рызаліта на ўсю вышыню ў цэнтры зашклёна. Кампазіцыя чатырохпавярховага крыла, арыентаванага фасадам на пр. Незалежнасці, заснавана на рытмічным чляненні сцен вялікімі аконнымі праёмамі. Крыло па вул. Сурганава ў пасляваенны перыяд дабудавана, прарэзана шырокімі і высокімі аконнымі праёмамі, на верхнім паверсе аконныя праёмы меншыя па вышыні.

Старонка