зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

дом губернатара

дом губернатара

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

212Г000956

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

к. XVIII ст.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Пабудаваны ў пачатку 80-х гадоў  XVIII ст. Дамініраваў у кампазіцыі з трох будынкаў на паўднёвым баку плошчы. Сваім знешнім выглядам паўтараў дом віцэ-губернатара на супрацьлеглым баку плошчы. З 1835 г. выкарыстоўваўся як жылы дом для афіцэраў і чыноўнікаў корпуса. Пасля 1917 г. тут размяшчаецца медустанова.

Двухпавярховы П-падобны ў плане будынак. Галоўны фасад арыентаваны на плошчу, вызначаецца прастатой архітэктурных форм. Цэнтральная частка вылучана неглыбокім рызалітам, завершаным прамым атыкам. Гладкія сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі: на галоўным фасадзе на першым паверсе без ліштваў, на другім паверсе дэкарыраванымі прамымі сандрыкамі, на тарцовых і тыльным фасадах часткова з простымі ліштвамі. Частка аконных праёмаў на тыльным фасадзе замуравана. Па перыметры будынка праходзіць прафіляваны карніз. У цэнтры тыльнага фасада прыбудаваны драўляны тамбур. На першым паверсе былі службовыя памяшканні і канцылярыя, на 2-ім -- жылыя пакоі.

Старонка