зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

дом каменданта

дом каменданта

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

212Г000954

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

к. ХVIII ст.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Зыходзячы з архіўных матэрыялаў можна меркаваць, што дом каменданта быў пабудаваны ўжо ў 1779 г. па тыпавому праекту, распрацаванаму губернскім архітэктарам І. Зыгфрыдэнам. 

Будынак двухпавярховы мураваны галоўным фасадам арыентаваны на плошчу. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Накрыты вальмавым дахам. Плоскасці сцен прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з ліштвамі, завершаны простым прафіляваным карнізам. Да дваровага фасада прыбудаваны на вышыню будынка тамбур і наружная лесвіца, якая вядзе на 2-гі паверх. Меў па два пакоі на кожным паверсе (цяпер планіроўка зменена). У выніку пазнейшых перабудоў перашапачатковы знешні выгляд зменены, часткова замураваны аконныя праёмы.

Старонка