зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Дом камунальнага тыпу

Шыфр

213Г000013

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1927 г. - 1929 г.

Стыль

Канструктывізм

Апісанне

Будынак № 36/25 (дом камунальнага тыпу) па вул. М. Горкага ў г. Віцебску чатырохпавярховы са складанай канфігурацыяй плана, мае цэнтральны аб'ём і бакавыя крылы на дваровым фасадзе. Пабудаваны ў 1927-1929 гг. з цэглы як жылы дом (дом-камуна) па праекце архітэктара А. Вышалескага. У архітэктуры выкарыстаны элементы і прыёмы канструктывізму. На фоне гладкай паверхні сцен з пілястрамі і акон выцягнутай формы кантрасна вылучаюцца 2 закругленыя аб'ёмы лесвічных клетак, вынесеныя за план дома. 

Гэта першы ў БССР будынак падобнага тыпу, пабудаваны для забеспячэння працоўных зручным жыллём, быў разлічаны на засяленне 280-300 чалавек. Прыклад савецкай архітэктуры 1920-х гадоў. Вядомы як 5-ы камунальны. Дом даў назву цэламу раёну горада - 5-ы Камунальны.