Шыфр
612Д000665
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пачатак ХХ стагоддзя
Апісанне
Народны паэт Беларусі Максім Танк (Яўген Іванавіч Скурко, або Скурка, як вымаўляюць яго аднавяскоўцы) нарадзіўся 17 верасня 1912 г. ў в. Пількаўшчына Мядзельскага раёна ў сялянскай сям'і. Вёска Пількаўшчына вядома з 1868 г., адносілася да Вілейскага павета Віленскай губерні. На той час у ёй існавала 6 двароў і 49 жыхароў. У 1908 г. ужо налічвалася 19 двароў і 119 жыхароў. З 1921 г. Пількаўшчына ў Мядзельскай гміне Дунілавіцкага, а з 1925 г. Пастаўскага павета Віленскага ваяводства ў складзе Польшчы.