зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Дом рамесніка

Дом рамесніка

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

611Г000479

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1721 г.

Стыль

Барока

Апісанне

Будынак – прыклад гарадской забудовы ХVІII ст. стылю барока.                                                                       

Будынак № 1 знаходзіцца ў гістарычным цэнтры горада, на паўночна-заходнім баку былой адміністрацыйна-гандлёвай плошчы Нясвіжа. Вядомы ў спецыяльнай і навукова-папулярнай літаратуры як “дом рамесніка”, “дом на рынку”. Афіцыйнай датай будаўніцтва дома лічыцца 1721 г., хаця дакументальнага пацвярджэння пакуль не выяўлена.                                                                                     

Як заўважаў В.А.Чантурыя, дамы рамеснікаў і гандляроў складалі значную частку жылля ў беларускіх гарадах.   На думку В.А.Чантурыя, дом рамесніка ў Нясвіжы ўяўляе з сябе больш развіты варыянт такога тыпу гарадскіх жылых дамоў.                                                                                                                 Праведзеныя ў 1980-я гг. архітэктарамі-рэстаўратарамі натурныя даследаванні паказалі, што ў ХІХ ст. была дабудавана часта будынка з тыльнага боку                                                                                             

Будынак пацярпеў у гады Вялікай Айчыннай вайны. З акта агляду ў 1946 годзе вынікае, што  быў сарваны дах, выбіты вокны і дзверы. Відавочна, у канцы 1940-х гадоў быў зроблены рамонт, таму што ў пачатку 1950-х гг. будынак  арандаваўся арцелямі "Перамога" і "Новая зара", пры гэтым, праўда, адзначалася, што будынак “у ветхім стане”. Аб тым, як ён выглядаў  у пачатку 1950-х гг., сведчаць фотаздымкі 1954 г.                                                                                                                                                              

У 1957 г. адбыўся капітальны рамонт будынка. У 1986 – 1988 гг. былі праведзены грунтоўныя даследаванні і распрацаваны праект рэстаўрацыі з прыстасаваннем “дома рамесніка” пад дзіцячую бібліятэку. Рэстаўрацыя будынка з прыстасаваннем пад дзіцячую бібліятэку была завершана ў пачатку 1990-х гг. У 2010 г. зроблена замена аконнай і дзвярной сталяркі. 

Сучаснае выкарыстанне -Нясвіжская  дзіцячая школа мастацтваў (мастацкі клас).

Старонка