Шыфр
713Д000006
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1952 г.
Дом, у якім жыў Якуб Колас да вайны, згарэў. Пасля вызвалення Мінска Я.Колас пасяліўся ў драўлянай хаце, якая стаяла ў двары АН БССР. Хатка была невялікая, прыкладна, складалася з трох пакояў і маленькай кухні. Адсутнічала ванная. У 1946-1947 гг. да драўлянага дома быў прыбудаваны двухпавярховы мураваны аб'ём. Засяленне ў прыбудову адбылося 30 верасня 1947 г. Архітэктурнае рашэнне мураванай прыбудовы было не характэрнае для архітэктурнага стылю таго часу. Яно больш адпавядала будынкам канца ХІХ - пачатку ХХ ст.
У 1952 г. Якубу Коласу споўнілася 70 гадоў. Падчас падрыхтоўкі да ўрачыстасцяў у сувязі з юбілеем па даручэнні Прэзідыума АН БССР у пачатку 1952 г. арх. Г. Заборскі прыступіў да праектавання жылога дома для сям'і Якуба Коласа. У студзені 1952 г. Г. Заборскі ўжо прадставіў Я. Коласу для разгляду эскізны праект галоўнага фасада новага дома.
Згодна з тэрмінам у 1952 г. сям'я Якуба Коласа засялілася ў нова пабудаваны дом. Новы будынак двухпавярховы, вылучаецца лаканізмам і манатэмнасцю. Галоўны фасад мае сіметрычнае рашэнне. Цэнтральная частка падкрэслена дзвярным праёмам, фланкіраваным спаранымі калонамі, якія падтрымліваюць балкон, і завяршаецца паўцыркульным франтонам. У дэкаратыўным рашэнні фасадаў выкарыстаны элементы ордэрнай сістэмы: пілястры, калоны, прафіляваныя карнізы, ляпны дэкор. Згаданы раней жылы мураваны будынак, прыбудаваны да драўлянага дома ў 1946 - 1947 гг., увайшоў у склад новага будынка з боку дваровага фасада.
У новым доме на першым паверсе размясціліся спальні сыноў Якуба Коласа, гасціная, сталовая і веранда, на другім - кабінеты і вялікая гасціная.
Пасля смерці паэта і пісьменніка, у доме быў створаны Літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. 4 снежня 1959 г. музей быў адкрыты для наведвальнікаў. На першым паверсе экспазіцыйныя памяшканні размяшчаюцца вакол вялікага вестыбюля. Двухмаршавая лесвіца вядзе на другі, мемарыяльны паверх. Пакоі, якія захавалі інтэр'еры, існаваўшыя пры жыцці паэта, групуюцца вакол прасторнага хола.
У 2012 г. быў праведзены капітальны рамонт будынка музея з рэстаўрацыяй фасадаў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён