зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Два флігелі

Два флігелі

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

112Г000337_2

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

I п. XIX ст.

Апісанне

Ансамбль сядзібы складаюць мураваныя палац, два Т-падобныя ў плане флігелі, якія ўтвараюць прамавугольны парадны двор, а таксама службовы будынак, будынак аранжарэі з летнім садам, брама з абарончым валам і каналам у парку. Пейзажны парк з вадаёмам займае тэрыторыю больш за 50 га. У ім растуць хвоі, лістоўніцы, каштан, граб, туя, вольха, бяроза, дуб і інш. 

ФЛІГЕЛІ аднапавярховыя Т-падобныя ў плане, накрытыя двухсхільным дахам. Тарцовыя фасады, арыентаваныя на парадны двор, вылучаны прысценнымі шасцікалоннымі порцікамі, завершаны трохвугольнымі франтонамі з паўцыркульнай люкарнай у абрамленні. Падобна, што раней порцікі стаялі з водступам ад фасаднай сцяны. Калоны порціка драўляныя патынкаваныя. Фасады флігеляў патынкаваныя і прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору. Тыльныя фасады выцягнутых крылаў завершаны трохвугольным франтонам з паўцыркульнай люкарнай, падзеленай вертыкальнымі імпостамі на 3 часткі. Люкарна аформлена абрамленнем. Аконны праём на тыльным фасадзе фланкіраваны філёнгамі і нішамі. З боку тыльных фасадаў знешнія вуглы флігеляў умацаваны контрфорсамі. На фасадах маюцца сляды пазнейшых пераробак. 

Старонка