Шыфр
113Г000448
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1881 г.
Стыль
Народнае дойлідства
Дзмітрыеўская царква пабудавана ў 1881 г. на вясковых могілках. Прамавугольны зруб пад двухсхільным дахам з невялікім прытворам. Сцены ашаляваныя, на бакавых фасадах прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. На каньку даху ў цэнтры цыбулепадобны купал, завершаны крыжам. Дэкор адсутнічае.
У 1960-я гг. Дзмітрыеўская царква была зачынена. Доўгі час не выкарыстоўвалася і прыйшла ў заняпад. Аднавіла сваю дзейнасць у другой палове 1990-х гг. У 2008 г. быў праведзены рамонт.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён