Шыфр
412Г000468
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, аг. Шчорсы, вул. Шчорсавая, 4
Датаванне
1776 г.
Стыль
Спалучае рысы барока і класіцызму
Царква пабудавана ў 1770-1776 г. як уніяцкі храм на месцы згарэлай у 1758 г. драўлянай царквы. Будаўніцтва царквы вялося па праекту Дж. Сака пад кіраўніцтвам французскага дойліда Якуба Габрыэля. Фундаваў будаўніцтва падканцлер Вялікага княства Літоўскага І.Л. Храптовіч. Пасля скасавання уніі храм быў пераасвечаны як праваслаўная Дзмітрыеўская царква.
Па звестках на 1862 г. сцены царквы былі моцныя, дах, накрыты гонтай у 1840 г., працякаў і патрабаваў капітальнага рамонту.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён