зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

413Г000211

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, г.п. Сапоцкін, п/с Сапоцкінскі, на могілках

Датаванне

1868 г.

Стыль

Рэтраспектыўна-гатычны

Апісанне

На каталіцкіх могілках у г.п.Сапоцкін знаходзяцца дзве капліцы-пахавальні. Адна з іх узведзена ў памяць пахаванай тут Юліі Дзеконской (Дзеконьской, Дзяконскай) у 1868 годзе. У другой спачывае Юзаф Гурскі-першы ўладальнік сядзібы ў Радзівілках. Гэтая капліца была пабудавана ў 1893 годзе. Пахавальня Дзеконскай выканана ў рэтраспектыўна-гатычным стылі. Гэта кампактны прамавугольны будынак, накрыты двухсхільным дахам. На галоўным фасадзе трохвугольны шчыт завершаны чатырохграннай вежачкай з пакатым пакрыццём. Сцены адтынкаваныя, з украпінамі дробнага друзу. Уваход і вокны выкананы ў выглядзе спічастых арак. 

Старонка