зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Дзве вадацяжныя вежы

Апісанне

Воданапорныя башні горада, г.зв. “Вежы Кася і Бася”, помнікі вытворчай архітэктуры. Гродзенскі вадаправод пачаў будавацца ў 1877 г. спецыяльна створанным Гродзенскім таварыствам вадаснабжэння. 

У 1890 г. была пабудавана заходняя вежа, у 1905 г. - усходняя. Вышыня вежаў 22 м. Дахi васьмiсхiльныя, пакатыя. 

Заходняя вежа прадстаўляе сабой цэнтрычнае васьмiграннае збудаванне, падзеленае па вышынi на 5 ярусаў. Фасады вежы багата дэкарыраваны. Першы ярус аддзелены карнізам з сухарыкамі, дэкарыраваны аркатурным поясам, вуглы акцэнтаваны лапаткамі. Паўночная грань прарэзана арачным праёмам галоўнага ўвахода ў прафіляваным абрамленні. Астатнія грані глухія, з усходняга і заходняга бакоў прамавугольныя аконныя праёмы без дэкору, падкрэслены падаконнымі карнізамі. 

Усходняя вежа - васьмiграннае двух'яруснае збудаванне, унутры па вышынi падзелена на 4 ярусы. Гранi ніжняга яруса раскрапаваны на першым і другім узроўнях лучковымі вокнамi i нiшамi ў абрамленнях з замковым каменем, на трэцім узроўні -- парамі арачных аконных праёмаў і нішамі таксама ў абрамленнях. Вуглы вылучаны плоскімі лапаткамi. Дзвярны праём лучковага абрысу, зверху зашклёная фрамуга ў абрамленні.