зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фамільнае пахаванне Ходзькаў

Шыфр

413Д000757

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён, аг. Войстам

Датаванне

ХІХ ст.

Апісанне

Помнік гісторыі “Фамільнае пахаванне Ходзькаў” XIX ст. аграгарадка Войстам Смаргонскага раёна ўбудаваны ў паўночна-ўсходні вугал бутавай агароджы парафіяльных могілак. Збудаванне ўяўляе сабой прызменны аб’ём з бетону, разлічаны на чатыры пахаванні, якія пазначаны каменнымі плітамі. У верхняй плоскасці – бетонны крыж. За цэнтральнай плітой пахаваны Ігнацій Ходзька (1861), за левай – Станіслава Свянтэцкая (1858 г.) за правай – Леон Свянтэцкі, які памёр у 1907 г. Магільная пліта ў месцы пахавання жонкі пісьменніка Людвікі Ходзькі (Мацкевіч) выраблена і ўстаноўлена ў пачатку 2000-х гг. вілейскімі краязнаўцамі. На магільнай пліце ў месцы пахавання І. Ходзькі змешчаны радкі эпітафіі (на польскай мове), аўтарам якіх з’яўляецца вядомы паэт Эдвард Антоні Адынец. У перакладзе яны гучаць наступным чынам: “Зямляк, ушануй гэты помнік! Бо пад ім спачывае Вяшчун і мастак дабрачынны Айчыны – настаўнік Літвы; і калі ў душы яго голас пачуеш, Ты з набожнай верай продкаў прачытай тут малітвы свае”.