Шыфр
411Г000403
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, г. Навагрудак, вул. 1 Мая, 17
Датаванне
пач. ХV ст.
Стыль
Готыка
Апісанне
Паводле падання касцёл быў пабудаваны на месцы паганскага капішча бога Пяруна яшчэ ў ХІV ст. Мураваны касцёл узведзены ў 1719-1726 гг. у стылі сталага барока. Уяўляе сабой аднанефную базіліку з паўкруглай апсідай і 2 вежамі на галоўным фасадзе, памерам 18х81/2 саж. У кампазіцыю касцёла ўключаны 2 гранёныя капліцы ранейшага гатычнага касцёла ХІV-ХV стст. Паводле інвентара 1867 г., быў крыты гонтам. У касцёле налічваліся галоўны алтар, два бакавыя і два ў капліцах.
Падлога была цагляная, пад ёй 2 вялікія склепы. Усіх акон налічвалася 7 і па два ў капліцах. З левага боку ад прастола была рызніца на 1 акно.