Шыфр
412Д000676_21
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Новікі
Датаванне
1941 гг.
Апісанне
Аднапавярховы двухамбразурны гарматна-кулямётны дот № 33 (ОППК) уяўляе сабой доўгачасовае фартыфікацыйнае збудаванне для вядзення фланкіраванага (коса-прыцэльнага) агню з жалезабетону памерамі 12 х 9 м (таўшчыня сцен ад 1,2 да 1,5 м, франтальныя сцены і верхняе перакрыцце ўзмоцнена кацельным жалезам таўшчынёй 0,5 мм). У доце маюцца памяшканні для каменданта і радыёстанцыі, абароны ўвахода, два супрацьхімічных тамбуры (адзін з амбразурай абароны ўвахода), два казематы для гарматнай сістэмы ДОТ-4 (45 мм гармата з 7,62 мм кулямётам узору 1939) і кулямётнай сістэмы НПС-3 (7,62 мм кулямёт “Максім”), памяшканні для захоўвання боепрыпасаў, генератара, і фільтравентыляцыйнай устаноўкі. Помнік захаваўся ў поўным аб’ёме.