Шыфр
412Д000676_31
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, г.п. Сапоцкін
Датаванне
1940 - 1941
Стыль
двухпавярховы гарматна-кулямётны дот на 3 амбразуры ад 155 мм зброі (ОПДОТ 2 эт. 155) для вядзення франтальнага агню
Апісанне
Двухпавярховыя трохамбразурныя гарматна-кулямётныя доты № 67 і № 69 (ОПДОТ) уяўляюць доўгачасовыя фартыфікацыйныя збудаванні для вядзення франтальнага агню з жалезабетону памерамі 13 х 11 м (таўшчыня сцен ад 1,3 да 1,7 м, франтальныя сцены і верхняе перакрыцце ўзмоцнена кацельным жалезам таўшчынёй 0,7 мм), на верхнім паверсе з памяшканнямі для каменданта і радыёстанцыі, абароны ўвахода, два супрацьхімічных тамбура (адзін з амбразурай абароны ўвахода і люкам спуску ў ніжні паверх), два памяшканні для размяшчэння гарматнай сістэмы ДОТ-4 (45 мм гармата з 7,62 мм кулямётам узору 1939 года), адно памяшканне для кулямётнай сістэмы НПС-3 (7,62 мм кулямёт “Максім”), на ніжнім паверсе – памяшканні для захоўвання боепрыпасаў, генератара, фільтравентыляцыйнай устаноўкі, водазабеспячэння з эвакуацыйным выхадам. Гарматныя сістэмы перад вайной не былі змантаваныя. Доты маюць пашкоджанні пад час баявых дзеянняў у чэрвені 1941 г. У ОПДОТ № 67 маюцца сляды траплення снарадаў. У ОПДОТ № 69 прабіта і пашкоджана бакавая сцяна генератарнага памяшкання, значана пашкоджана сцяна з кулямётнай амбразурай, дэфарміраваны бранявы кораб кулямётнай устаноўкі