зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фартыфікацыйныя збудаванні 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна: двухпавярховы двухамбразурны гарматна-кулямётны дот са слядамі баёў 1941 года, з памятнай шыльдай

Шыфр

412Д000676_35

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Пясчаны

Датаванне

1940 - 1941

Стыль

двухпавярховы гарматна-кулямётны дот на 2 амбразуры ад 155 мм зброі для вядзення франтальнага агню (ОПДОТ 2 эт. 155)

Апісанне

Двухпавярховы двухамбразурны гарматна-кулямётны ДОТ № 20 (ОПДОТ) уяўляе сабой доўгачасовае фартыфікацыйнае збудаванне для вядзення франтальнага агню з жалезабетону памерамі 12 х 9 м (таўшчыня сцен ад 1,2 да 1,5 м, франтальныя сцены і верхняе перакрыцце ўзмоцнена кацельным жалезам таўшчынёй 0,5 мм), на верхнім паверсе з памяшканнямі для каменданта, абароны ўвахода, супрацьхімічнымі тамбурамі, для размяшчэння гарматнай устаноўкі ДОТ-4 (45 мм гармата з 7,62 мм кулямётам узору 1939) і кулямётнай устаноўкі НПС-3 (7,62 мм кулямёт “Максім”), на ніжнім паверсе – памяшканні для захоўвання боепрыпасаў, электрастанцыі, фільтравентыляцыйнай устаноўкі і адпачынку гарнізона. ДОТ № 20 быў моцна пашкоджаны пад час баёў 22-24 чэрвеня 1941 г.: разбураны ўнутраныя памяшканні і перакрыцці паміж паверхамі, адсутнічае сцяна з гарматнай сістэмай. Захаваўся калідор (сквознік), які з’яўляўся дадатковай абаронай увахода ў ДОТ