Шыфр
412Д000676_17
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Новікі
Датаванне
1941 г.
Рэшткі аднапавярховага двухамбразурнага кулямётнага дота з двума кулямётнымі ўстаноўкамі НПС-3 № 54 (ПДОТ) уяўляюць руіны доўгачасовага фартыфікацыйнага збудавання для вядзення франтальнага агню.
Дот складаўся з наступных памяшканняў: абароны ўвахода (сквознік), двух супрацьхімічных тамбураў, каземата каменданта з радыёстанцыяй і пераскопам, прыбіральні з амбразурай абароны ўвахода, двух казематаў для кулямётнай устаноўкі НПС-3 (7,62 мм кулямёт “Максім” з аптычным прыцэлам КТ), памяшканняў для захоўвання боепрыпасаў і генератарнай з эвакуацыйным выхадам.
Дот моцна пашкоджаны пад час баёў у чэрвені 1941 г.: разбураны ўнутраныя памяшканні і перакрыцце, адсутнічае тылавая сцяна, захаваліся две франтальныя сцяны з бранявымі корабамі кулямётнай устаноўкі НПС-3. Захаваўся агульны аб’ём збудавання.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён