Шыфр
412Д000676_26
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Навасёлкі
Датаванне
1940 - 1941
Стыль
аднапавярховы дот на 2 амбразуры ад 155 мм зброі для вядзення франтальнага агню (ОПДОТ от 155)
Апісанне
Рэшткі аднапавярховых двухамбразурных гарматна-кулямётных дотаў № 17 і № 18 (ОПДОТ) уяўляюць доўгачасовае фартыфікацыйнае збудаванне для вядзення франтальнага агню з жалезабетону памерамі 12 х 9 м, вышыня 2,5 м (таўшчыня сцен ад 1,2 да 1,7 м, перакрыцця – 1,65 м, франтальныя сцены і перакрыцце ўзмоцнена кацельным жалезам таўшчынёй 0,5 мм). Дот складаецца з наступных памяшканняў (казематаў) - для каменданта з перыскопам і радыёстанцыяй, абароны ўвахода з аварыйным выхадам, два супрацьхімічныя тамбуры, два баявых казематы для размяшчэння гарматнай сістэмы ДОТ-4 (45 мм гармата з 7,62 мм кулямётам узору 1939) і кулямётнай сітэмы НПС-3 (7,62 мм кулямёт “Максім”), для захоўвання боепрыпасаў, памяшканні з калодзежам, для адпачынку гарнізона, генератарная. У доце № 17 разбураны ўнутраныя памяшканні, адсутнічаюць франтальныя сцены з амбразурамі ўзбраення, абрынута перакрыцце. Захаваўся агульны аб’ём збудавання. Дот № 18 поўнасцю разбураны, захаваўся ў выглядзе жалезабетоннай руіны