Шыфр
412Д000676_41
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, Аўгустоўскі канал
Датаванне
1940 - 1941
Стыль
двухпавярховы паўкапанір з агнём з крыла на 3 амбразуры ад 210 мм зброі для вядзення фланкіраванага (коса-прыцэльнага) агню (ОППК 2 с огнем из крыла от 210)
Апісанне
Двухпавярховы трохамбразурны кулямётны паўкапанір № 10 (ОППК з агнём з крыла) уяўляе сабой доўгачасовае фартыфікацыйные збудаванне для вядзення фланкіраванага (коса-прыцэльнага) агню з жалезабетону памерамі 10 х 15 м, вышыня 3 м (таўшчыня франтальнай сцяны 1,4 м, тыльнай – 1,10 м, верхняга перакрыцця – 1,8 м, франтальная сцяна і перакрыцце ўзмоцнена кацельным жалезам таўшчынёй 0,5 мм). На верхнім ярусе знаходзяцца 3 баявыя памяшканні для размяшчэння кулямётнай устаноўкі НПС-3 (7,62-мм кулямёты «Максім»), каземат каменданта і связіста. На ніжнім ярусе знаходзяцца памяшканні для размяшчэння генератара, фільтравентыляцыйнай устаноўкі, адпачынку гарнізона, захоўвання зброі і рыштунку, санітарнага забеспячення і запасны выхад. З франтальнага боку збудавання маецца дыямантавы роў (даўжыня 8 м, шырыня – 2 м, глыбіня – 2,5 м), які прызначаўся для збору стрэляных гільзаў, абароны амбразур ад завальвання зямлёй і аскепкаў бетону ў выніку блізкіх выбухаў, перашкаджаў пранікненню штурмавой групы праціўніка пад амбразуры.
Паўкапанір № 10 моцна пашкоджаны ў баявых дзеяннях 22-24 чэрвеня 1941 г. У раёне амбразур маецца мноства слядоў ад снарадаў і куль. Пад кулямётнай амбразурай у арыльёне (крыло) паўкапаніра знаходзіцца захраслы снарад ад 37-мм нямецкай супрацьтанкавай гарматы PAK. Поруч з абсаднай трубой перыскопа - вялікі пралом у выніку падрыву выбухоўкі. Яна была закладзена ў адтуліну для выйсця антэны радыёстанцыі ў каземаце каменданта. У выніку магутнага выбуху адбылося значнае разбурэнне пакрыцця казематаванага памяшкання. Разбурана міжяруснае перакрыцце левага кулямётнага каземата, а таксама частка памяшканняў ніжняга ярусу