зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фартыфікацыйныя збудаванні 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна: рэшткі трох двухпавярховых двухамбразурных гарматна-кулямётных дотаў

Шыфр

412Д000676_40

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, Аўгустоўскі канал

Датаванне

1940 - 1941 гг.

Апісанне

Рэшткі двухпавярховых двухамбразурных гарматна-кулямётных дотаў № 06, 09, 22 (ОППК) уяўляюць сабой руіны доўгачасовых фартыфікацыйных збудаванняў для вядзення фланкіраванага (бакавога ці коса-прыцэльнага) агню з жалезабетону памерамі 12 х 9 м (таўшчыня сцен ад 1,2 да 1,5 м, франтальныя сцены і верхняе перакрыцце ўзмоцнена кацельным жалезам таўшчынёй 0,5 мм), на верхнім паверсе з памяшканнямі для каменданта і радыёстанцыі, абароны ўвахода, супрацьхімічнымі тамбурамі, для размяшчэння гарматнай сістэмы ДОТ-4 (45 мм гармата з 7,62 мм кулямётам узору 1939) і кулямётнай сістэмы НПС-3 (7,62 мм кулямёт “Максім”), на ніжнім паверсе – памяшканні для захоўвання боепрыпасаў, электрастанцыі, фільтравентыляцыйнай устаноўкі, адпачынку гарнізона, санітарна-гігіенічнае, водазабеспячэння з эвакуацыйным выйсцем. Усе збудаванні былі моцна пашкоджаны пад час баёў 22-24 чэрвеня 1941 г. У доце № 06 разбураны ўнутраныя памяшканні і перакрыцці паміж паверхамі, адсутнічаюць часткі франтальных сцена з амбразурнымі карабамі гарматнай і кулямётнай сістэм. Захаваўся агульны аб’ём збудавання.  У доце № 09 разбураны ўнутраныя памяшканні і перакрыцці паміж паверхамі, адсутнічае частка франтальнай сцяны з амбразурным корабам  кулямётнай сістэмы. ОППК № 22 – поўнасцю разбуранае збудаванне, захавалася адна сцяна з боку Аўгустоўскага канала.