Шыфр
412Д000775
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна
Апісанне
Гродзенская крэпасць — комплекс фартыфікацыйных умацаванняў, якія былі збудаваны навокал г. Гродна ў канцы ХІХ ст. (7 фартоў) і ў пачатку ХХ ст. (13 фартоў, недабудаваныя).
Земляны форт № 5 размешчаны на тэрыторыі горада, у паўднёвай яго частцы. З захаду тэрыторыя форта абмежавана вялікім жылым раёнам шматпавярховай забудовы, з усходу - тэрыторыя ўстановы аховы здароўя (4-я гарадская бальніца).
Форт № 6 быў збудаваны ў 1887-1891 гг., як адзін з 2-х дадатковых земляных фартоў, пасля будаўніцтва 1-5 фартоў, колькасць якіх была прызнана недастатковай. Форт № 6 сумесна з фартом № 7 (не захаваўся) складалі паўночную вайсковую пазіцыю. Земляны форт уяўляў сабой сістэму равоў і валаў. Падчас 1-й сусветнай вайны форт не выкарыстоўваўся, а з'яўляўся месцам навучання гарнізона Гродна ў мірны час.
Рэшткі двух наглядальных пастоў фортавай групы № 10 Рэшткі бетоннага збудавання размешчаны ў прамысловай зоне ўсходняй ускраіны горада. Узгорак, на якім размешчаны назіральны пост, разбураны ў выніку будаўніцтва прамысловых прадпрыемстваў транспартнай інфраструктуры.
Назіральны пост фортавай групы № 10. Бетоннае кубападобнае са скошанымі вугламі збудаванне размешчана на ўсходняй ўскраіне горада, у прамысловай зоне. Вышыня - каля 2,5 метраў ад сучаснага ўзроўню зямлі.
Пяць сховішчаў фортавай групы № 10: Сховішча 1 і 2. Бетонныя збудаванні, прамавугольная ў плане, перакрыццё якіх знаходзіцца на ўзроўні зямлі, утвараючы невялікі вал. Уваходы таксама заглыблены. Унутры сховішчы маюць ангарападобны выгляд. Сховішча 3. Бетоннае збудаванне невялікага памеру. Сховішча 4. Бетоннае кубападобнае збудаванне невялікага памеру. Паверхня збудавання пакрыта расліннасцю. Сховішча 5. Бетоннае збудаванне невялікага памеру. Рэшткі сцен пакрыты расліннасцю.
Наглядальны пост фортавай групы № 12. Будаўніцтва вялося ў 1913-1915 гг. Будаўнічыя работы працягваліся амаль да эвакуацыі (жнівень 1915 г.). Расійскія гарнізоны абараняліся ў недабудаваных умацаваннях, пасля ўзарвалі іх. ХІІ форт, які размяшчаўся на поўдзень ад вёскі Чашчаўляны, падарваць не паспелі.
Рэшткі форта № 13. Форт уяўляў сабой моцнае высокае збудаванне, падзеленае на некалькі паверхаў. Размешчаны сярод рова. Асноўны элемент фортавай групы № 13 Гродзенскай крэпасці трэмаў лінію абароны ў паўночна-заходнім напрамку горада, якая была накіравана ў бок р. Нёман.
Наглядальны пост фортавай групы № 13. Бетоннае збудаванне у плане кубападобнай формы з уступам, размешчана на высокім узгорку. Назіральны пункт фортавай групы № 13 захавауся.
Гаржавы бліндаж фортавай групы № 13.Бліндаж замаскіраваны ў рэльеф мясцовасці. Бетонная сцяна з амбразурай для баявых дзеянняў часткова парушана, пакрыта расліннасцю.
Рэшткі гаржавага бліндажа фортавай групы № 13. Бетоннае збудаванне - горжавы бліндаж, выконвала функцыю аховы падыходаў да асноўнага аб'екта - форта з флангаў. Збудаванне ў плане кубападобнай формы з уступам, размешчана на высокім узгорку. Бліндаж замаскіраваны ў рэльеф мясцовасці, над узроўнем зямлі ўзвышаецца на вышыню каля метра. Дзве амбразуры размешчаны клінам, дазвалялі весці назіранні ў паўночным і паўночна-заходнім накірунках.
Сховішча фортавай групы № 13. Бетоннае збудаванне, прамавугольнае ў плане, перакрыцце якога знаходзіцца на ўзроўні паверхні зямлі, утвараючы невялікі вал. Унутры сховішча мае ангарападобны выгляд.