зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фартыфікацыйныя збудаванні Гродзенскай крэпасці: рэшткі парахавога склепа

Шыфр

412Д000677_10

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Пушкары

Датаванне

1913 - 1915

Стыль

доўгачасовае фартыфікацыйнае збудаванне (парахавы склеп)

Апісанне

У склад фортавай групы № I уваходзілі сам форт, нумарны апорны пункт № 1, літарныя апорныя пункты А і Б, парахавы склеп. Праекты ўсіх фартыфікацыйных збудаванняў распрацаваў кіраўнік будаўнічага ўчастка № 1 ваенны інжынер капітан К.Н.Дабржынскі. Будаўніцтва парахавога склепа пачалося ў снежні 1914 г. і працягвалася ўсю зіму 1914-1915 гг., для чаго выкарыстоўваўся паравы экскаватар. У жніўні 1915 г. склеп быў узарваны ваенным інжынерам капітанам Хамутовым падчас адступлення з Гродна расійскіх войскаў, і яго збудаванні больш не выкарыстоўваліся. У ДСГКК уключаны ў адпаведнасці з рэалізацыяй Указу Презідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.01.2004 № 2 "Об организации работ по реконструкции части Августовского канала".