Шыфр
112Г000752
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1902 г.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Будынак па вуліцы Дняпроўскай флатыліі, 33 уяўляе сабой аднапавярховае мураванае прамавугольнае ў плане збудаванне з прыбудовай да паўночнага фасада. Будынак выкананы ў класічным стылі.
Пабудаваны ў 1902 г. прадстаўніцай старажытнага беларускага дваранскага роду Скірмунт Канстанцыяй Казіміраўнай. Адразу пасля пабудовы ён быў аддадзены ў арэнду Павятовай Земскай Управе.
У час Першай сусветнай вайны будынак быў моцна разбураны. З прыходам польскай улады ў 1921 г. будынак быў узяты на баланс Міністэрствам унутраных спраў. Пасля капітальнага рамонту ў ім размясцілася Пінскае павятовае староства. Частку памяшканняў займаў гарадскі футбольны камітэт.
У час Вялікай Айчыннай вайны ў будынку размяшчалася водная паліцыя, аддзел метэастанцыі, аддзел воднага будаўніцтва ландвіртшафта Пінскага гебітскамісарыята. У час вызвалення горада ў 1944 г. будынак быў не вельмі пашкоджаны.
Пасля рамонту ў ім размяшчаліся розныя грамадскія i дзяржаўныя ўстановы, а пазней відэатэка. З 2006 г. будынак знаходзіцца ў прыватнай уласнасці.