зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

форт "1"

Шыфр

111Г000741_9

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1878 - 1880 гг.

Апісанне

Форт быў пабудаваны па тыпу “умацаванне № 2” 1874 г. і ўяўляў сабой люнет - адкрытае з тылу доўгачасовае абарончае збудаванне, складанае з аднаго або двух франтальных валоў (фасаў) і бакавых валоў для прыкрыцця флангаў.

Форт “1” складаецца з двух земляных валаў. Роў сухі. Ba ўнутранным вале размешчаны дзесяць цагляных казематаў для гармат. Адзін з іх двухпавярховы. У заходняй частцы ўнутраннага абарончага вала знаходзяцца дзве скразныя патэрны. На вале размешчаны два цагляных назіральных пункта, абароненых бранекаўпакамі.

З 1912 па 1915 гг. праходзіла будаўніцтва вонкавага абарончага пояса Брэсцкай крэпасці. Было пабудавана 12 новых фартоў.

Да пачатку Першай сусветнай вайны форт “1” страціў сваю абарончую значнасць. У жніўні 1915 г. пры адступленні рускіх войскаў з Брэст-Літоўска ў час Першай сусветнай вайны некаторые фарты і фартыфікаційныя збудаванні былі падарваны, але форт “1” не пацярпеў.

У 1939-1941 гг. за левым артылерыйскім казематам былі надбудаваны тры бетонных ДАТа 1-й роты 18-га асобнага артылерыйска-кулямётнага батальёна 62-га Брэсцкага ўмацаванага раёна (адзін не захаваўся).

З 1944 да 1996 гадоў у форце быў размешчаны вайсковы гарадок № 98. 

У 2006 г. правая частка форта на 2 га зямлі была перададзена ў прыватнае валоданне. Левая частка форта знаходзілася ва ўласнасці саўгаса “Пагранічнік”.

У цяперашні час форт захаваўся на 80%.

Форт “1” - помнік ваенна-інжынернага мастацтва Расіі канца XIX стагоддзя.