зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

форт «Граф Берг»

Шыфр

111Г000741_8

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1869 – 1872 гг.

Апісанне

Па ўмовах мірнага Рыжскага дагавора ў 1921 г. горад Брэст-Літоўск і крэпасць апынуліся ў складзе Польшчы. Форт «Граф Берг» быў перайменаваны  палякамі ў форт Сікорскага. У ім знаходзіліся часці ІХ ваеннай акругі. З 1933 па 1939 год дыслацыраваўся 3-ці дывізіён 30-га палка лёгкай артылерыі.  У той час у форце палякамі былі праведзены аднаўленча-рамонтныя работы.

У 1939 г. польскія жаўнеры пад камандаваннем У. Радзішэўскага паспяхова адбівалі атакі спачатку нямецкіх войск, а з 22 верасня – Чырвонай Арміі. У ноч з 26 на 27 верасня, даведаўшыся пра захоп і падзел Польшчы, абаронцы пакінулі форт. 

Да 1941 г. форт займаў 2-гі дывізіён 131-га палка Чырвонай Арміі. Умацаванне зноў было перайменавана і згодна з савецкай нумарацыяй фартоў атрымала назву Форт № 7. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны чырвонаармейцы абаранялі форт да 25 чэрвеня. 

У пасляваенны час на тэрыторыі форта размясціўся Брэсцкі мясакамбінат. Асноўнае будаўніцтва камбіната было здзейснена ў 1953 – 1959 гады, пры гэтым улічваліся існуючыя складскія памяшканні. 

На сённяшні дзень ад форта захаваліся частка галоўнага вала з казематамі,  8 цагляных траверсаў на вале, капаніры, контрэскарпавая галерэя,  фрагменты заходняга і ўсходняга земляных траверсаў, халадзільнік. Частка наяўных памяшканняў эксплуатуецца і знаходзіцца ў здавальняючым стане. У асноўным выкарыстоўваюцца казематы галоўнага вала як сховішча і складскія памяшканні. У цэнтры вала асобныя казематы ў 2016 г. былі адрамантаваны і прыстасаваны пад сауну з трынажорнай залай. Пры гэтым фасадная сцяна атрымала іншы выгляд. Халадзільнік захаваў сваю функцыю, аднак у значнай ступені зменены пазнейшымі прыбудовамі і надбудовамі, ажыццёўленымі  ў 1970-я гады. У цэлым збудаванні захаваліся ў скажоным выглядзе ў выніку стратаў і пашкоджанняў муроўкі, пазнейшых перабудоў і прыбудоў.