зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фрагмент (галоўны фасад) будынка трансфарматарнай падстанцыі першай Мінскай электрастанцыі

Шыфр

713Г000183

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

г. Мінск, Партызанскі раён, пр-т Незалежнасці – вул. Янкі Купалы – р. Свіслач

Датаванне

1872 г.

Стыль

Неаготыка

Апісанне

Пытанне аб правядзенні ў горад электрычнага асвятлення паўстала ў гарадской управе ў 1892 г. Праз два гады было закуплена абсталяванне для электраасвятлення з усімі прыналежнасцямі. І 12 студзеня 1895 г. пачала дзейнічаць электрастанцыя. Спачатку знаходзілася яна ў адным будынку з водаправоднай станцыяй. У інвентарным вопісу водаправодна-электрычнай станцыі за 1899 г. даецца падрабязнае апісанне будынка і абсталявання. Як вышэй ужо адзначалася, увесь будынак "гарадской водакачальні і станцыі электрычнага асвятлення" складаўся з трох мураваных аддзяленняў, крытых жалезам, памерам: вышыня 2 саж., 8,5х3 + 2,5х2 + 12,9х4,75 саж. У першым аддзяленні, 1882 года пабудовы, памерам 6х3 саж. знаходзілася вялікая вадапомпавая машына. У будынку падлога была з цэментных плітаў, адна галандская печка, пяць вокнаў, адны ўваходныя двухстворкавыя філянговыя дзверы і адны двухстворкавыя філянговыя дзверы ў будынак для электрычнай станцыі. Будынак уяўляе сабой збудаванне складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі з несіметрычным планам. Злучаныя памiж сабой аб'ёмы маюць розныя велiчыню i паверхавасць, архiтэктурнае вырашэнне фасадаў. Самы высокі чатырохпавярховы аб'ём вырашаны лаканічна, падзелены рознавялікімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі, раскрапаваны плоскімі лапаткамі. Да яго прымыкае аднапавярховы аб'ём з вестыбюлем. Галоўны фасад прарэзаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах.

Будынак на беразе р. Свіслачы з'яўляецца ўнікальным помнікам прамысловай архітэктуры і гісторыі - першай гарадской электрастанцыяй.