зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фрагмент сцяны Брэсцкай крэпасці з патрыятычным надпісам «1941 год 26-го июня нас было трое нам было трудно но мы не пали духом и умираем как герои»

Фрагмент сцяны Брэсцкай крэпасці з патрыятычным надпісам «1941 год 26-го июня нас было трое нам было трудно но мы не пали духом и умираем как герои»

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

721Д000103

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

26 чэрвеня 1941 г.

Апісанне

Надпіс зроблены на тынкоўцы цвёрдым прадметам, хутчэй за ўсё прадрапаны куляй ці цвіком. Складаецца з пяці радкоў:

1941 год 26-го июня
нас было трое нам
было трудно но мы
не пали духом
и умираем как герои

Надпіс з’яўляецца сведчаннем мужнасці і гераізму абаронцаў Брэсцкай крэпасці, іх самаадданасці Радзіме. Ён мае духоўную вартасць з пункту гледжання фарміравання нацыянальнага менталітэту і сучаснай сістэмы каштоўнасцей. Надпіс стаў прыкладам нязломнасці духу чырвонаармейцаў у Вялікай Айчыннай вайне, бо аўтары надпісу добра ў’яўлялі сабе тое, што іх чакае. Людзі разумелі, што жыццё іх хутка абарвецца, бо з цяжкасцямі нападу ворага яны не маюць магчымасці справіцца самастойна, а дапамогі не будзе. Але проста чакаць смерці яны не мелі жадання, ведалі, што будзе няроўны бой і яны ў ім загінуць. Рэалістычнасць такога выніка была відавочнай. Такім чынам, людзі, якія да канца выканалі свой вайсковы абавязак, расказалі аб гэтым усім жывым. Сёння надпіс дазваляе паказаць і перадаць новым пакаленням грамадзян адносіны савецкіх людзей да супраціву ворагу і абароны Радзімы, дапамагае захаваць успаміны аб перажытых падзеях, фарміруе ўяўленне аб агульным мінулым беларускага народа, аказвае значны ўплыў на развіццё ў грамадзян нашай краіны светапогляду чалавека з захаванай гістарычнай памяццю.

Надпіс мае вялікую гістарычную i дакументальную значнасць, як пацверджанне гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці з пункту гледжання гістарычнай падзеі, бо стаў прыкладам мэтанакіраванай барацьбы пры ўсведамленні безнадзейнасці свайго становішча, якое склалася, і ўпэўненасці ў правільнасці прынятага рашэння працягваць супраціў. Ён стаў сусветным сімвалам стойкасці чалавечага духу, дзякуючы шырокай вядомасці аб подзвігу абаронцаў крэпасці. 

Старонка