зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фрагменты ансамбля былой сядзібы: сядзiбны дом; стайня; фрагменты парку

Фрагменты ансамбля былой сядзібы: сядзiбны дом; стайня; фрагменты парку

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

312Г000801

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

ХVІІІ ст.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Сядзібна-паркавы ансамбль у в. Рудакоў першапачаткова належаў роду Аскеркаў. У другой палове ХІХ ст. сядзіба перайшла ў валоданне Ваньковічам.

Кампазіцыйны цэнтр ансамбля - сядзібны дом, быў пабудаваны ў пачатку XIX ст. у стылі класіцызму. У канцы ХІХ ст. на месцы старой драўлянай сядзібы Ваньковічы пабудавалі мураваны палац і гаспадарчы комплекс. У ансамбль таксама ўключаліся парк, пладовы сад і стайня.

У 1909 г. дом быў перабудаваны і захаваўся да нашых дзён. Складаўся з трох карпусоў: сярэдняга аднапавярховага і двух бакавых двухпавярховых. Невялікі ўваходны тамбур меў зверху трохвугольны шчыт з гербам Ваньковічаў. У доме было ўсталявана вадзяное атапленне. Сцены пакрыты алейнай фарбай. Падлога была зроблена са звычайнага паркету, але ў парадных апартаментах паркет быў каляровы. Памяшканне вестыбюля было вытрымана ў паляўнічым стылі. Цёмна-зялёныя панэлі  сталовай былі з дуба, а столь была выканана ў форме вечка скарбонкі. Дубовая мэбля ў стылі барока была багата ўпрыгожаная разьбой і гербамі Ваньковічаў. 

Ваньковічы валодалі сядзібай да 1917 г. 

Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў палацы размясцілася школа механізацыі сельскай гаспадаркі.

Старонка