Шыфр
612Г000203
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1906
Апісанне
Фрагменты былога фальварка Вайніловічаў: сядзібны дом; дом аканома; гаспадарчыя пабудовы; будынак бровара ў в. Кунцаўына. Фальварак быў пабудаваны ў1906 г. Асаблівай увагі заслугоўвае будынак былога спіртзавода, як помнік прамысловай архітэктуры часоў эклектыкі. На плоскім франтоне выкладзены год пабудовы “1906”, ініцыялы “Х.W” (Ксаверый Вайніловіч) і картугі з гербам уладальніка. Ад другога, аналагічнага па форме будынка але меншага памеру размешчанага побач, застаўся толькі ніжні паверх. Насупраць спіртзавода размешчаны дом аканома, - двухпавярховы будынак з чырвонай цэглы, квадратны. Другі паверх без аконных праёмаў. Гаспадарчая пабудова - П-падобны будынак, складаецца з асобных карпусоў злучаных пазней. Частка будынка складзена з паленнай цэглы, частка з саманнай. Зараз будынкі фальварка не выкарыстоўваюцца.