Шыфр
313Г000094
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1849 г.
Апісанне
Фальварак Багуслаўскі спачатку ўваходзіў у склад Гомельскага маёнтка графа М.П. Румянцава. Раней на месцы фальварка існавала сядзіба, заснаваная, найбольш верагодна, у XVIII ст. На планах фальварка пачатку ХІХ ст. ужо паказаны мураваны будынак стайні з манежам. Па плану 1862 г. у цэнтры размяшчаўся драўляны дом упраўляючага, мажліва, раней гэта быў сядзібны дом.
Будынак у плане Г-падобны, з мансардай. У цэнтры галоўнага фасада меўся порцік, на тыльным фасадзе -- галерэя. Перад домам быў авальны партэр з клумбай, вакол дома -- палісаднік, у цэлым, парадную частку фальварка складаў пейзажны парк.
У другой палове ХІХ ст. у фальварку з'явіліся новыя драўляныя і мураваныя гаспадарчыя і жылыя дамы, галоўным чынам у паўночнай гаспадарчай частцы. У 1920-я гг. тут размясціўся конны завод.
З усіх шматлікіх будынкаў Багуслаўскага фальварка да нашага часу захаваліся: стайня з манежам, пабудаваныя ў канцы XVIII ст., будынак кухні і лядоўня, пабудаваныя ў пачатку ХІХ ст., будынак вінакурнага завода (1849 г.), склеп, падвал былога дома для рабочых, пабудаваныя ў 2-ой палаве ХІХ ст., стайня і хлеў, пабудаваныя ў канцы ХІХ -- пачатку ХХ ст.