Шыфр
613Г000176
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Сярэдзіна XIX ст.
Апісанне
Сядзіба захавалася часткова.Уязная алея захавала свой напрамак. Абсадка дрэвамі ў значнай ступені страчана. За апошнія 10 гадоў частка дрэў была спілавана па прычыне іх аварыйна-небяспечнага стану, частка зламана бурамі.Парк страчаны, на тэрыторыі сядзібы засталіся адзінкавыя старыя дрэвы. Забудова прадстаўлена двума гаспадарчымі будынкамі, з якіх толькі адзін свіран у здавальняючым стане.Будынак былога свірна драўляны на мураваных слупах. Накрыты двухсхільным дахам. Муроўка слупоў бутавая (разынкавая), вуглы змураваны з цэглы і патынкаваныя. На галоўным фасадзе двое шырокіх двухстворкавых варот. Былы гаспадарчы будынак побач са свірнам у паўразбураным стане. Захавалася аднапавярховая мураваная каробка без перакрыццяў і даху. Фасады былі раскрапаваны плоскімі лапаткамі. Аконныя і дзвярныя праёмы часткова паразбіваныя. У сцяне на галоўным фасадзе маецца выбоіна.