Шыфр
313Г000788
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
др. пал. ХIX - пач. ХХ стст.
Стыль
Псеўдаготыка
Былы маёнтак Барысаўшчына (Барысаўшчызна) знаходзіцца на паўночнай ускраіне аднайменнай вёскі, на левым беразе р. Віць, што ўпадае ў р. Прыпяць. З XVIII ст. і да 1920-х гг. сядзіба належала роду Ястржэмбскіх.
Сядзіба займала тэрыторыю плошчай 20 га, з якіх 10 га было пад пладовым садам, 2 га пад забудовай і гаспадарчым дваром і астатнія 8 га пад паркам. З трох бакоў сядзіба была абнесена мураванай агароджай.
У аснову кампазіцыі сядзібна-паркавага ансамбля пакладзена рэгулярная планіроўка, якой падпарадкаваны ўсе пабудовы: сядзібны дом, жылыя і гаспадарчыя будынкі, парк. Усе пабудовы з цэглы, неатынкаваныя.
Ад сядзібнага дома захавалася каробка з чатырма калонамі порціка галоўнага ўвахода і двухкалонным порцікам веранды. Фасадныя сцены патынкаваныя, завершаны прафіляваным карнізам. Вуглы вылучаны руставанымі лапаткамі.
У сядзібным комплексе дамінуе будынак вадацяжнай вежы, вырашаны ў выглядзе квадратнага ў плане аб'ёму з круглымі ў сячэнні вежачкамі па вуглах. Архітэктурны дэкор мае рысы псеўдаготыкі. Завершана вежа зубчатым парапетам.
Аднапавярховы прамавугольны ў плане жылы дом і, верагодна, сыраварня дэкарыраваны стылізаваным порцікам, завершаным трохвугольным франтонам. Вуглы будынка вылучаны руставанымі лапаткамі, фасады завершаны карнізам з ступеньчатымі сухарыкамі.
На гаспадарчым двары сядзібы ацалела 7 гаспадарчых будынкаў рознай захаванасці. Усе яны адносяцца да аднаго будаўнічага перыяду. Будынкі прамавугольныя ў плане, накрыты двухсхільнымі дахамі. Фасады крапаваны плоскімі лапаткамі, дэкарыраваны карнізам з развітым поясам ступеньчатых сухарыкаў.
Захавалася фрагментарна мураваная агароджа. Парк пейзажнага тыпу захаваўся часткова, у тым ліку захаваліся каля 50 рэдкіх парод дрэў. Закладзены парк быў у канцы 1890-х - пачатку 1900-х гг. У.М. Ястржэмбскім.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён