Шыфр
613Г000511
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Другая палова ХVIII ст.
Маёнтак вядомы з 1600 г. У 1621 г. Рафаіл Адахоўскі прадаў маёнтак Янушу Быхаўцу. У 2-й чвэрці 17 ст. Дудзічы пад залог пераходзяць у валоданне да Заранкаў-Гарбоўскіх. Затым у 1767 г. у якасці пасагу Аляксандры Заранкі-Гарбоўскай маёнтак пераходзіць ва ўласнасць Юзафа Прозара. Дудзічы атрымала ў спадчыну дачка Юзафа Роза. Яна выйшла замуж за Станіслава Ельскага. Такім чынам, уладальнікамі маёнтка сталі Ельскія. Ён пераходзіў у спадчыну Каралю Ельскаму, доктару медыцыны. яго сыну Міхалу, вядомаму скрыпачу і кампазітару. Апошнімі уладальнікам былі Аляксандр Ельскі, брат Міхала, і яго сын Ян. Сядзіба была пабудавана на рацэ Пціч Юзафам Празорам у формах позняга барока за два гады (1767-1769).Уяўленне аб ранняй сядзібе дае нам малюнак Ю.Пешкі пачатку 19 ст. Да сядзібы вяла ліпавая алея. Уезд быў зроблены ў ніжнім ярусе свірна.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён