зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фрагменты былой сядзібы "Ігнацічы": сядзібны дом; флігель; кармацэх; свіран; сіласная вежа; фрагменты парку

Шыфр

613Г000360

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, Мінскі раён, в. Калініна, с/с Міханавіцкі

Датаванне

1900 г.

Стыль

Неабарока, гістарызм з элементамі рамантызму і натуралізму (парк)

Апісанне

Найбольш раннія звесткі аб маёнтку Ігнацічы адносяцца да XVII ст. У той час ён належаў Халецкім. У першай палове XVIIІ ст. маёнтак ў якасцi пасагу Ганны Халецкай стаў уласнасцю Радзiвiлаў. У 1843 г. Аляксандр Дамінікаў Радзівіл прадаў Ігнацічы Раймунду Станіслававу Калянчынскаму (купчая крэпасць аформлена ў Мінскай палаце грамадзянскага суда 22 сакавіка 1844 г.). У склад маёнтка ўваходзілі вёскі Кацягі, Чурылавічы, Дзяргаі і Слабада Дзядаўка. Усіх "мужчынскіх душ" было 227. Акрамя таго, Радзівіл разам з маёнткам прадаў Калянчынскаму фальварак Аляксееўку без сялян. 

Пасля Вялікай Айчыннай вайны тут знаходзіліся дзіцячы дом, затым да 1996 г. школа. У двухпавярховым флігелі размяшчалася пачатковая школа. Гаспадарчыя будынкі выкарыстоўвала мясцовая гаспадарка. Вядома, што ў 1949 г. згарэлi будынкi кароўнiка i два гумна, у 1957 ці 1958-1960 гг. згарэла старая драўляная частка сядзібнага дома. Мураваны сядзібны дом захаваўся з нязначнымі стратамі. У выніку праводзімых рамонтаў быў перакрыты дах і страчаны люкарна ў пластычным абрамленні на галоўным фасадзе двухпавярховага аб'ёму і больш простыя люкарны ў аднапавярховай частцы, страчаны медальёны на філёнгах, часткова зменена планіроўка і аздабленне інтэр'ераў. У флігелі ў сувязі з прыстасаваннем для школы былі крыху павялічаны аконныя праёмы на другім паверсе. Не захаваліся млын, малочня, стайня, брама з вартоўняй. Астатнiя сядзібныя будынкi захавалiся з пэўнымі стратамі гістарычнага вобліку і пераробкамі. З заходняга боку будынак быў зблакаваны з выцягнутай у плане ніжэйшай стайняй ці хлевам для скаціны (захаваліся падмуркі). У сувязі з гэтым ён пэўны час выкарыстоўваўся як кармацэх. Затым тут была калгасная лазня. Пасля пажару будынак у 2000 г. быў рэканструяваны і прыстасаваны пад жылы дом. Пры гэтым былі зроблены новыя аконныя праёмы, прыбудавана веранда і з тыльнага боку тамбур. На другім паверсе галоўнага фасада захаваліся два аўтэнтычныя вузкія аконныя праёмы. У парку захаваліся дрэвы высокай дэкаратыўнасцi, але яго цэласнасць і гістарычная планіроўка парушаны прыватнай забудовай і розным функцыянальным выкарыстаннем і гаспадарчай дзейнасцю.