Шыфр
613Г000496
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
першая палова XIX ст.
Маёнтак Наруцавічы вядомы з сярэдзіны XVIII ст. Быў у валоданні Абуховічаў. У пачатку ХІХ ст. у якасці пасагу Фабіяны Абуховіч маёнтак перайшоў да Караля Чапскага (1777 – 1836). У 1845 г. па раздзельным акце з братамі і маці маёнтак дастаўся ў спадчыну сыну Караля Адаму Эразму Чапскаму (1819 – 1874), жанатаму на Марыі Ржэвускай, дачцэ пісьменніка Хенрыка. Пасля яго маёмасць гэта перайшла яго сыну Адаму Ігнацію (нар. ў 1849), жанатаму на Ядвізе Рэйтан. Апошнім спадчыннікам Наруцавічаў быў сын Адама Ігнація Францішак Эдвард Чапскі (нар. у 1885 г. у Наруцавічах), жанаты на Наталлі Сасіноўскай герба Ястшэнбец (Jastrzębiec). У верасні 1939 года ён здзейсніў самагубства.
Былая сядзіба размешчана на поўдзень ад аг. Аношкі. На сённяшні дзень захавалася фактычна толькі тэрыторыя былой сядзібы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён