зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фрагменты былой сядзібы: сядзібны дом; фрагменты парку

Фрагменты былой сядзібы: сядзібны дом; фрагменты парку

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313Г000384

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

ХІХ ст.

Стыль

Позні класіцызм

Апісанне

Сядзібна-паркавы комплекс сфарміраваны у сяр. ХІХ ст. Дом пабудаваны ў 1855-1862 гг. з цэглы. 

Ліпаўскі палац складаўся з трох карпусоў: сярэдняга (галоўнага жылога), і двух прылеглых да яго афіцынаў, якія складалі з сярэднім корпусам адзінае цэлае і былі злучаныя з ім пры дапамозе крытых галерэй.

Жылы дом размешчаўся ў цэнтральнай частцы парку. Будынак прамавугольны ў плане, двухпавярховы, накрыты вальмавым дахам. Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю. У аздабленні фасадаў выкарыстаны спрошчаныя класіцыстычныя элементы: лапаткі, аконныя абрамленні, карніз, цягі. Унутры цэнтральнае месца займала паўкруглая ў плане зала, па баках якой уздоўж калідораў размешчаліся пакоі. 

Парк пейзажнага тыпу быў закладзены ў першай палове ХІХ ст. У парку было высаджана больш за пяць дзесяткаў дрэў і кустоў розных парод, якія рэдка сустракаюцца ў Беларусі. Сярод іх былі розныя віды дуба, лістоўніцы, піхты, шмат ліпаў, каштанаў, дэкаратыўных кустоў - бэзу, чаромхі і іншых. Сапраўдным яго ўпрыгоджваннем сталі штучныя вадаёмы, на якіх у летні час плавалі лебедзі. Уся тэрыторыя парку была акружаная вадасцёкавымі каналамі, берагі якіх былі ўпрыгоджаны чаромхай і іншымі хмызнякамі. 

Старонка