313Г000786_1
Шыфр
313Г000786
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. ХІХ - пач. ХХ стст.
Стыль
Эклектыка
Наяўны мураваны сядзібны дом быў пабудаваны Андрэем Аўраамавым у 1912 г. Гэта дата зафіксавана на франтоне дома, а таксама на час пабудовы ўказвае манаграма ўладальніка А.А. на пілонах уязной брамы.
Аналіз картаграфічных матэрыялаў другой паловы ХІХ - першай паловы ХХ стст. дае падставы меркаваць, што сядзібны дом быў пабудаваны на поўдзень ад тагачаснага мястэчка Хойнікі, паўднёва-заходней фальварка і вёскі Валокі. Гэта тэрыторыя ўвайшла ў гарадскія межы пазней. А сама в. Валокі ў межах горада з 1972 г.
Сядзібны дом мае рысы эклектычнай архітэктуры. Прадстаўляе сабой двухпавярховы прамавугольны ў плане мураваны будынак, да якога асiметрычна прыбудавана квадратная вежа і аднапавярховыя аб'ёмы, якія надаюць будынку складаную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю. Фасады патынкаваныя, дэталі архітэктурнага дэкору вылучаны белым колерам.
У савецкі перыяд у сядзібным доме знаходзіліся райвыканкам, дзіцячы дом, цяпер - музей.
Вакол сядзібнага дома быў закладзены пейзажна-рэгулярны парк. Уезд у сядзібу з былой дарогі Мазыр - Брагін (цяпер вул. К. Маркса) быў праз мураваную браму. Яна ўяўляе сабой тры пілоны, якія фіксавалі праезд (двухстворкавыя металічныя вароты не захаваліся) і з усходняга боку вузейшы праём для прахода (калітка не захавалася).
Ад брамы да сядзібнага дома вяла шырокая алея змешанага складу (выкарыстоўваліся віды і гібрыды таполі). З усходняга боку ад алеі знаходзіўся сад. Акрамя таго, сады прымыкалі да дома з двух бакоў з алеямі па перыметры. Паркавыя алеі ўтваралі сістэму баскетаў, на якіх раслі невялікія групы і адзінкавыя дрэвы (таполя кітайская, дуб чарэшчаты, конскі каштан, елка, ясень, белая акацыя, дуб чырвоны). У складзе алей выкарыстоўваліся таполя канадская марыландская, душыстая і белая, дуб, клён, конскі каштан і лістоўніца. Ад парку захаваліся асобныя дрэвы.
З заходняга боку ад уязной алеі размяшчаліся былыя сядзібныя вытворчыя будынкі (млын, спіртзавод). Па праекце планіроўкі раённага цэнтра 1953 г. на іх базе быў заснаваны прамкамбінат, хлебапякарня. Цяпер там знаходзіцца прамысловая зона.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён