Шыфр
313Г000249
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ХIХ ст.
Сядзібны дом і парк закладзены ў другой палове XIX ст. у маёнтку Герардаў.
Сядзібны дом прадстаўляе сабой двухпавярховы будынак складанай асіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Цэнтр галоўнага фасада вылучаны развітай уваходнай часткай з высокім ганкам і стылізаваным порцікам на 2 калонках. Сцены 1-га паверха гарызантальна руставаны, прарэзаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах. На 2-м паверсе вокны паўцыркульныя, у прасценках — філёнгавыя лапаткі. Бакавыя і дваровы фасады асіметрычныя. Аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю будынка ўзбагачаюць вуглавы паўкруглы эркер, вялікая тэраса, дзве прыбудоўвы да дваравога і бакавога фасадаў.
Заслугоўвае ўвагі архітэктурнае аздабленне вокнаў, сцен, кутоў будынка, выкананыя ў духу старажытнарускага дойлідства. Асобныя часткі выкананы ў стылістыцы мадэрну з элементамі псеўдарускага сгылю.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён