зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фрагменты былой сядзібы: сядзібны дом; рэшткі капліцы; гаспадарчыя пабудовы; стайні; фрагменты парку

Фрагменты былой сядзібы: сядзібны дом; рэшткі капліцы; гаспадарчыя пабудовы; стайні; фрагменты парку

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

212Г000232

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

2-я пал. ХIХ ст.

Стыль

Позні класіцызм

Апісанне

Сядзібны комплекс уключае сядзібны дом, рэшткі капліцы, гаспадарчыя пабудовы і невялікі парк з сажалкай.

Прыкладна ў 1824 г. князь Францыск Сапега прадаў маёнтак Бігусова Марціну Нітаслаўскаму. Дакладна невядома, хто і калі пабудаваў у Бігусова палац у класічным стылі. Аднак праглядаюцца пэўныя паралелі паміж сядзібай Нітаслаўскіх і палацам Скірмутаў у Моладаве ля Пінска, які быў пабудаваны па праекце архітэктара Гроса ў 1798 г.  

Апошнім уласнікам сядзібы быў Вітольд Нітаслаўскі, які пакінуў сядзібу пасля Лютаўскай рэвалюцыі. 

Доўгі час у сядзібе базіраваўся 16 пагранатрад. Затым тут адкрылі вопытную станцыю. 

У ліпені 1944 г. падчас вызвалення Дрысенскага раёна ў сядзібе быў арганізваны шпіталь для савецкіх салдат. Памерлых хавалі ў прысядзібным парку. Зараз у парку, пасля перапахавання, знаходзіцца брацкая магіла савецкіх воінаў.

З 1957 па 1967 гг. у сядзібе размяшчаўся зааветэрынарны тэхнікум. Пасля пэўны час сядзібу выкарыстоўвалі як піянерскі лагер “Космас”. У 1988 г. па загадзе калгаса была знесена прысядзібная капліца. 

Старонка